4 лютага на пасяджэнні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэту былі ўтвораныя 14 участковых выбарчых камісіяў, у якія ўвайшлі больш за 180 чалавек. 5 і 6 лютага ўлады Віцебскай вобласці плануюць завяршыць гэты этап падрыхтоўкі да правядзення «рэферэндум» па зменах у Асноўны закон краіны.

03 лютага Віцебская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа падвяла вынікі працы за мінулы год, а таксама спланавала работу арганізацыі на бягучы год, у тым ліку вызначыла сваю пазіцыю па ўдзелу ў палітычным жыцці рэгіёна. З вялікай упэўненасцю можна сказаць, што работнікі і валанцёры арганізацыі паўдзельнічаюць у лютаўскім рэферэндуме ў якасці сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій.

Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці завяршылі вызначэнне межаў выбарчых участкаў. Згодна з дадзенымі, галасаванне будуць весціся на больш за 700 участкаў для галасавання, у тым ліку на двух дзясятках участках, размешчаных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, арганізацыях аховы здароўя і вайсковых частках. Правам прагаласаваць могуць скарыстацца 840 тыс. грамадзян вобласці.

26 студзеня 2022 году адбылося першае паседжанне Віцебскай абласной камісіі па правядзенні «рэферэндуму». Склад абласной камісіі мала чым адрозніваецца ад складу, які арганізоўваў і праводзіў жахлівую па палітычных наступствах для грамадства і дзяржавы выбарную кампанію 2020 году. Вынікі волевыяўлення грамадзян у гэтай кампаніі, на думку многіх экспертаў і палітолагаў, былі сфальсіфікаваныя.

Адразу пасля абвяшчэння даты правядзення «рэферэндуму» ў сацыяльных сетках пачалася дыскусія аб эфектыўнасці кампаніі «Забяры свой голас». Аўтары прапанавалі стратэгію своеасаблівага «байкоту» замест стратэгіі штабу Ціханоўскай ператварыць рэферэндум у «вотум недаверу» рэжыму.