7 снежня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім былі ўтвораны Віцебская абласная і 14 акруговых выбарчых камісій па 13 членаў кожная. Усяго ў вобласці абрана 195 сябраў камісій. Спісы сябраў камісій не былі апублікаваныя ў сродках масавай інфармацыі.

Усяго ў рэгіёне неабходна сфарміраваць 232 камісіі, у тым ліку адну абласную, 14 акруговых, 21 раённую, 5 гарадскіх, а таксама 191 сельскую/пасялковую камісіі. У склад акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій субъектамі выбарчага працэса дэлегавана 1525 прэтэндэнтаў.

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, што пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года.

Бібліятэкары Шаркаўшчыны расказвалі школьнікам 10-11 класаў аб новаўвядзеннях у Выбарчы кодэкс Беларусі.

Чыноўнікі Глыбокага, якія ўваходзяць у так званую каардынацыйную раду грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Глыбоччыны, зладзілі круглы стол, каб абмеркаваць падрыхтоўку да выбарчай кампаніі, якая хутка мае адбыцца.