Першая перадача выйшла 19 кастрычніка ў якой прыняла ўдзел старшыня абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Таццяна Старынская. Яна расказала пра мэты партыі, яе ўдзел у будучай выбарчай кампаніі, а таксама задачы, якія партыя ставіць перад рэгіянальнымі структурамі на гэты перыяд. За два месяцы ролік меў 38 праглядаў.
У другой перадачы, у эфіры ад 27 лістапада, начальніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вітаблвыканкама Марына Навіцкая расказала гледачам аб навацыі электаральнай кампаніі - фарміраванне Маладзёжнага савета пры беларускім ЦВК. На працягу месяца гэтае відэа прагледзела 46 чалавек.
Апошнюю перадачу, ад 26 снежня, на якой прысутнічаў у якасці запрошанага старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі Дзмітрый Хома расказаў і які пракаментаваў арганізацыйны этап выбарчай кампаніі, зацікавіла 19 чалавек.
Пад усімі трыма перадачамі адсутнічаюць якія-небудзь каментары ютубераў.
Сілантый Цудоў