Так, у акруговыя выбаркамы на 14 дэпутацкіх месц па выбарах у Палату прадстаўнікоў пададзена 15 заяў. У абласную выбарчую камісію паступілі 63 заявы, а трэба выбраць 60 дэпутатаў. У раённыя адпаведна 457, гарадскія (гарадоў абласнога і раённага падпарадкавання) - 99, сельскія (пасялковыя) - 1081 заяву.
Неабходна адзначыць, што ў 2024 годзе на Віцебшчыне плануецца абраць 2198 дэпутатаў. У тым ліку 1459 – пярвічнага ўзроўню прадстаўнічых органаў улады, 679 – раённага і гарадскога, 60 дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў і 14 – у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Алег Навіцкі