Цытуючы словы Дзмітрыя Казака, абласная газета аніяк не згадвае, што ён – дзейны дэпутат. І паведамляе чытачам толькі месца ягонай працы. Паказальна, што ў тым самым нумары газеты ёсць яшчэ адзін матэрыял пра спадара Казака: пра ягоную сустрэчу са школьнікамі з абласным Медыяцэнтры. І тут замоўчваецца ягоны дэпутацкі статус. Дзмітрый Казак распавядае пра тое, якіх прафесійных вышынь пад ягоным кіраўніцтвам дасягнуў віцебскі філіял РУП «Белтэлекам».
Такое імпэтнае прасоўванне газетных матэрыялаў пра асобу патэнцыйнага кандыдата на ўдзел у будучых выбарах цяжка расцаніць інакш, як датэрміновую перадвыбарчую агітацыю. Афіцыйна агітацыйная кампанія мае распачацца толькі 31-га студзеня.
Арцём Мадрыдзін