У сацыяльных сетках распаўсюджваюцца абразьлівыя матэрыялы пра віцебскіх незалежных кандыдатаў
Невядомыя асобы, якія хочуць дыскрэдытаваць дэмакратычных актывістаў, выкарыстоўваюць фота- і відэаматэрыялы з інтэрнэту. У выніку ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” зьявіліся відэаролікі зь пікетаў Тацяны Севярынец, Алены Шабуні і Георгія Станкевіча, але з зусім іншым гукавым шэрагам. Актывісты мяркуюць, што падчас падрыхтоўкі ролікаў маглі быць выкарыстаныя відэазапісы, зробленыя міліцэйскімі апэратарамі.
Супраць трох віцебскіх кандыдатаў адноўленыя адміністрацыйныя справы за сьпевы на пікеце
Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч трапілі пад увагу міліцыі 27 ліпеня за сьпевы на пікеце па зборы подпісаў. Супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС апытаў актывістаў, супраць якіх была распачатая адміністрацыйная вытворчасьць нібыта за несанкцыянаваную вулічную акцыю. 11 жніўня ўсім тром паведамілі, што справы спыненыя. Аднак абласная ўправа міліцыі вырашыла, што райаддзел не ўлічыў нейкія акалічнасьці, і справы аднавілі.
Віцебская міліцыя пазакрывала справы на кандыдатаў за сьпевы на пікеце
Паведамленьні пра гэта атрымалі Тацяна Севярынец, Алена Шабуня і Георгі Станкевіч, якіх абвінавачвалі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі 27 ліпеня.
У Віцебску патэнцыйных кандыдатаў будуць судзіць за сьпевы на пікеце
Падчас супольнага пікету па зборы подпісаў патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Тацяна Севярынец, Алена Шабуня і Георгі Станкевіч прасьпявалі гімн «Магутны Божа». Спадар Станкевіч выканаў пад гітару ўласную песьню «Сьцяг».
«Хіміку» Аляксею Мілюкову-Жалнову не дазволілі сустрэцца зь Мікалаем Статкевічам
Сыну вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова – Аляксею Мілюкову, які адбывае трохгадовае пакараньне ў Наваполацку на «хіміі», не даюць магчымасьці сустракацца з наведвальнікамі.
П’янага начальніка РАУС пазбавілі правоў на 5 гадоў, далі штраф і звольняць з органаў
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску разгледзеў скаргу начальніка Першамайскага РАУС Віцебску палкоўніка міліцыі Сяргея Сарокіна на пастанову начальніка ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімера Назарко, вынесенае 23 сакавіка цяперашняга году, – і пакінуў дакумэнт бязь зьменаў, а скаргу – без задавальненьня.
Маці п’янага палкоўніка міліцыі зь Віцебску асудзілі за дачу ілжывых паказаньняў
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 18 красавіка разгледзеў адміністрацыйную справу паводле артыкулу 24.4 КаАП (Заведама ілжывыя тлумачэньні або заява) у дачыненьні да Ларысы С., маці начальніка аднаго з РАУС абласнога цэнтру, палкоўніка міліцыі Сяргея С. Жанчына прызнаная вінаватай у дачы ілжывых паказаньняў і аштрафаваная на 10 базавых – 2,1 мільёну рублёў.
Віцебская міліцыя сама прыдумляе злачынствы?
На сайце Віцебскага УУС зьявіўся артыкул пра пэнсіянэрку, якую падманулі махляркі. Навіна гэтая - дакладная копія злачынства, апісанага ў расейскіх СМІ 2 гады таму.
У Віцебску ў міліцыі зьбілі хлопца, і за гэта ніхто не адкажа?
Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь адмовіў студэнту Паўлу Расьлякову ў распачацьці крымінальнай справы ў дачыненьні да супрацоўнікаў АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёну па факце зьбіцьця.
Віцебскім актывістам пагражае крымінальны перасьлед за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі
Праверку дзейнасьці т.зв. Генэральнага савету па стварэньні грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу» на прадмет парушэньня яго лідэрамі артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу ладзіць Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Калі ў выніку будзе выяўлена, што прыхільнікі «Сумленнай улады» зьдзейсьнілі злачынства, прадугледжанае згаданым артыкулам КК, ім пагражае пакараньне штрафам, арыштам ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да 2-х гадоў.