Пятніца, 28 Чэрвень 2024

Намаганнямі ўладаў у Полацку быў закрыты спартыўны клуб

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Лях 26 чэрвеня пастанавіла пачаць ліквідацыю грамадскага аб'яднання "Спартыўны клуб "Полацк". Ініцыявала закрыццё арганізацыі Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

ГА СК "Полацк" быў зарэгістраваны ў 2014 годзе 26-цю мясцовымі спартыўнымі актывістамі для таго, каб у віцебскім рэгіёне развіваць і прасоўваць у дзіцячым і маладзёжным асяроддзі ўсходнія віды барацьбы і перш за ўсё дзюдо. Для іншых катэгорый грамадзян заснавальнікі арганізацыі прапаноўвалі заняцца ёгай і сучаснымі відамі аздараўленчай гімнастыкі.

Больш за сто юным жыхарам Полацка пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў Клуба змаглі спасцігнуць мастацтва барацьбы дзюдо і стаць сапраўднымі майстрамі гэтага баявога віду спорту.

Кіраўніцтва і члены Клуба былі частымі гасцямі беларускіх і замежных спартыўных спаборніцтваў, дзе яны станавіліся часцяком прызёрамі і пераможцамі. Толькі ў 2019 годзе яны змаглі абараніць гонар Беларусі на спаборніцтвах у Латвіі і Украіне.

Дыяна Шустава