Аршанская пракуратура ініцыявала прызнанне «экстрэмісцкай» мясцовую групу ў Тэлеграме
Паводле заявы пракурора Оршы і Аршанскага раёна суд разгледзеў грамадзянскую справу пра прызнанне экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйную прадукцыю групы «Орша Льнуха». Копію рашэння суд Оршы і Аршанскага раёна накіраваў у Міністэрства інфаомацыі, каь гэтую групу ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
За пікет і «экстрэмізм» улады арыштавалі жыхара Міёраў
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 17 траўня за пікетаванне і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 6 сутак электраманцёра з Міёр Уладзіміра Граковіча.
Алега Яфрэменку, палітвязня з Віцебска, будуць другі раз судзіць за кратамі. Суд 25 ліпеня
Віцяблянін, якога асудзілі за падсечку міліцыянту падчас мірных маршаў 2020г., цяпер адбывае пакаранне ў Горацкай калоніі №9. У снежні 2020г. суд Першамайскага раёна г. Віцебска пакараў яго чатырма з паловай гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пазней суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў палітвязня парушальнікам рэжыму ўтрымання і за нібыта непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы прысудзіў яшчэ год калоніі. Цяпер яго зноў вінавацяць у сістэматычных парушэннях паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага Кодэкса – гэта ўжо другая справа, вынікам якой мае стаць пагаршэнне ўмоваў адбыцця пакарання.
За пікет і распаўсюд «экстрэмізму» ўлады пакаралі прадпрымальніка арыштам
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 30 траўня пакараў адміністрацыйным арыштам на 12 сутак індывідуальнага прадпрымальніка з Глыбокага Валерыя Ермачэнка. Па версіі ўладаў ён правёў у сацыяльных сетках не дазволенае ўладамі пікетаванне і распаўсюдзіў «экстрэмісцкія» матэрыялы.
Дэпутат Лёзненскага райсавета трапіўся на службовым падлогу
Крымінальную справу, распачатую па па ч. 2 арт. 427 КК (службовы падлог) супраць дэпутата Лёзненскага райсавета 28 склікання Міхаіла Зазіта разбіраў раённы суд. Абвінавачанне тычылася дзейнасці падсуднага ў якасці дырэктара сельгаспрадпрыемства «Данукалава-Агра», а таксама ягонай намесніцы па жывёлагадоўлі Людмілы Шаторанка.