15 чэрвеня Жахоўскага асудзілі трэці раз запар. Гэтым разам суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Барыса вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП) і арыштавала яго зноў на 15 сутак. Агулам мужчыну будуць утрымліваць за кратамі 45 дзён.
Звычайна падобнае робіцца для таго, каб даць міліцыянтам час сабраць матэрыялы, на падставе якіх, супраць Жахоўскага ўзбудзіць крымінальную справу.
Чарговы 15-сутачны арышт, як і раней Барыс будзе адбывать у Ізалятары часовага ўтрымання Полацкага РАУС па адрасе: вул. Кастрычніцкая д. 60, 211401, Полацк. Па гэтым адрэсе трэба накіроўваць лісты каб падтрымаць арыштаванага актывіста.
Алег Кунін