Суддзя суда Ірына Яскевіч 27 траўня за парушэнне абавязкаў па воінскім уліку ў межах адміністрацыйнага працэсу папярэдзіла аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзінаў мясцовага жыхара Іллю Лысава.

Ксёндз Анджэй Юхневіч, пробашч шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай, быў затрыманы 8 траўня. Разам  з ім затрымалі і ксяндза Паўла Лемеха. Абодвух 10 траўня асудзілі за несанкцыянаванае пікетаванне. Ксёндз Павел выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага  арышту, а ксёндз Анджэй застаецца за кратамі. Выглядае, што пасля першага арышту яму быў прысуджаны другі, а потым і трэці арышт запар. У няволі ён знаходзіцца больш за месяц.

Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 20 траўня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 600 рублёў Мікалая Рабцава.

Суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Хількевіч 6 чэрвеня прыняла рашэнне ліквідаваць Віцебскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Клуб баявых мастацтваў "Поспех". Гэтае рашэнне стала магчымым дзякуючы ініцыятыве кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскаблвыканкама.

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Алеся Дранькова 15 траўня за няяўку на прыём да лекара неўролага аштрафавала на 80 рублёў асуджанага беспрацоўнага Мікалая Кавалёва.