Панядзелак, 16 Снежань 2024

Судовы канвеер у Оршы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле звестак аршанскага інфармацыйнага партала, 16 снежня ў горадзе судзілі людзей розных узростаў, у тым ліку і вельмі маладых, якім на выгляд няма 18 гадоў. Працэсы ішлі з раніцы да, як мінімум, 15 гадзін дня. Прычым яны адбываліся не ў будынку суда.

«У Оршы цэлы шэраг судоў, відавочна, палітычных. Аб тым, што сёння ў Оршы будуць судзіць па "экстрэмісцкіх" артыкулах, нам паведамлялі загадзя, але ў раскладзе суда гэтыя працэсы так і не з'явіліся. Аказваецца, людзей судзілі не ў будынку суда, а ў РАУС - сюды выклікалі і прывозілі, каб даць адміністрацыйныя пакаранні. Сярод пакаранняў як штрафы, так і "суткі"», паведамляе  Тэлеграм-канал @orshaeu.

У ліку тых, каго сёння судзілі - аршанец Станіслаў Лазоўскі. Яго арыштавалі пару тыдняў таму і асудзілі да арышта на 15 сутак. Але ён так і з'явіўся на волі і сёння быў заўважаны ў аршанскім РАУСе.

Галіна Гарчыцкая