Пятніца, 03 Студзень 2025

Жыхара Лепеля двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

6 снежня ў Лепельскім раённым судзе адбыўся суд над мясцовым прадпрымальнікамі Андрэем Каротчыкам-Ласкім. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП і асудзілі на 15 сутак. Тэрмін зняволення мусіў скончыцца 21 снежня, але Новы год спадар быў вымушаны сустракаць за кратамі.

Як стала вядома праваабаронцам, падчас адбыцця арышту Каротчыка-Ласкага яшчэ раз асудзілі па тым самым артыкуле. Вырак суду – яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Андрэй Каротчык-Ласкі - прадпрымальнік, гандлюе на лепельскім кірмашы. Яго жонка Вікторыя Каротчык-Лаская - галоўны лекар Лепельскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Раман Падгайны