За пікет праведзены ў сацсетак улады арыштавалі ксяндза
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 10 траўня за правядзенне не санкцыянаванага ўладамі пікетавання ў інтэрнэце арыштавала на 15 сутак ксяндза касцёла Маці Божай Фацімскай Анджэя Юхневіча.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі работніцу культуры
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Алеся Дранькова 19 траўня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 400 рублёў кіраўніцу цыркавой студыі «Фантазёры» Аршанскага раённага цэнтра культуры Святлану Раўкоўскую.
За несанкцыянаваны пікет улады арыштавалі жыхара Шуміліна
Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 18 траўня за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення пікетавання ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 15 сутак кіроўцы мясцовага прадпрыемства Дзмітрыя Васільева.
Хату віцебскай актывісткі прадалі з аўкцыёну за пазыкі па штрафах і падатках
Аўкцыён па продажы хаты Алены Янушкоўскай у вёсцы Суйкава Віцебскага раёна адбыўся 30 траўня. Актывістка, якая была вымушана пакінуць Беларусь у 2021 годзе, рыхтуе зварот у пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням тых, хто пазбавіў яе адзінага жытла. Сума запазычанасці актывісткі ў беларускі бюджэт складае 1436 рублёў 60 капеек. Яе жытло ацанілі ў 10 700 рублёў, а прадалі амаль у два разы даражэй. У гэтай хаце Алена Янушкоўская з сям'ёй пражыла больш за 15 гадоў.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады аштрафавалі рэдактара незалежнага СМІ
Суддзя суд Першамайскага раёна Віцебска Вераніка Барысава 20 траўня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў аштрафавала на 800 рублёў рэдактара сайта «Віцебскі кур'ер News» Аляксандра Корнышава. Суд праходзіў у адсутнасць «правапарушальніка, з прычыны таго, што Аляксандр пакінуў Беларусь на прыканцы 2020 года.