За 12 месяцаў 2022 года судамі Віцебскай вобласці былі прызнаны 99 інфармацыйных рэсурсаў, якія на думку ўладаў  распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. За гэты час у рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 22 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з 2021 годам, колькасць матэрыялаў прызнаных экстрэмісцкімі засталіся на адным і тым жа ўзроўні.

Прысуд агучыў 5 снежня 2022 года суддзя Яўген Буруноў, які ў закрытым рэжыме асудзіў палітвязня Дзмітрыя Каханоўскага па ч. 3 арт. 352 («Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй»), ч. 3 арт. 130 ("Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці"), ч. 3 арт. 203-1 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных») Крымінальнага кодэкса. На пачатку студзеня палітвязень быў этапаваны ў Наваполацкую ПК №1.

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе «Рабочага Руху», фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль, былы юрысконсульт «Нафтана».

У апошнія дні снежня Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся згадкамі пра тры  інтэрнэт-рэсурсы. «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызналі суполку «Докшицы Live» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», а таксама Telegram-канал пад назвай «Свободный ВГУ» и аднайменны Telegram-чат, заснаваныя студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Адпаведныя судовыя рашэнні прынятыя 23-га снежня. Цяпер тыя, хто зробіць рэпосты з гэтых рэсурсаў, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, нават калі гэта будзе абвестка пра згубленыя ключы ці пошук майстра па манікюры.

У Віцебскім абласным судзе 28 снежня пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Радзевіча, якога ўлады лічаць апошнім удзельнікам злачыннай групоўкі, якая дзейнічала ў Оршы ў канцы 90-х. Крымінальную справу будзе разглядаць суддзя Галіна Бондал.