Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Святлана Кузьмічонак 9 кастрычніка за правядзенне несанкцыянаванага мясцовымі ўладамі пікетавання ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку Алену Енушэўскую, якая працуе вартаўніком на адным з прадпрыемстваў горада.

У першым паўгоддзі 2023 года судамі Віцебскай вобласці разгледжана 1779 (у прошлым годзе - 1850) крымінальных спраў з вынясеннем прыгавору. Па выніках судовых разбораў асуджана 1895 (2040) асоб. Апраўдальныя прыгаворы вынесены ў дачыненні да 3 (2) асоб. Выключны меры пакарання - пажыццёвае пазбаўленне волі ці смяротнае пакаранне судамі не прымяняліся.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак удзельніка валанцёрскага атрада «Сэрца Паліміра» работніка аддзела КИПиА гэтага прадпрыемства Юрыя Лінкевіча.

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Святлана Кузьмічонак за падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйны рэсурсы ў сацыяльных сетках арыштавала на 15 сутак Сяргея Вальковіча. Гэта чацвёрты арышт былога работніка міліцыі запар. Сумарны тэрмін арыштаў ужо дасягнуў 37 сутак.

19 кастрычніка жанчыну выклікаў на размову супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Віцебска Уладзіслаў Шышкавец. У выніку аб 11-й гадзіне на жанчыну склалі пратакол «за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» (па ч. 2 арт. 19.11 КаАП) — на яе старонках у сацсетках знайшлі спасылкі амаль трохгадовай даўніны на інфармацыйныя рэсурсы, якія цяпер прызнаныя «экстрэмісцкімі». Аднак у суд Людмілу Камінскую не накіравалі ні ў той самы дзень, ні на наступны. Пасля ночы ў ізалятары часовага ўтрымання яе зноў прывезлі ў райаддзел міліцыі і склалі яшчэ адзін пратакол па тым самым артыкуле.