“Чалавека года Браслаўшчыны» асудзілі на 7 сутак за «распаўсюд экстрэмізму»
Міхаіл Кумпінь усё жыццё працаваў у сельскай гаспадарцы, быў героем публікацый у раённай газеце, а ў 2022 г. яго ўганаравалі званнем «Чалавек года Браслаўшчыны». За адну-адзіную падпіску ў СС «Одноклассники», інфармацыйная прадукцыя якой прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, 62-гадовага кіраўніка аддзялення СПК «Маяк» асудзілі да 7 сутак арышту. Таксама суддзя Аляксандр Вязіцкі пастанавіў канфіскаваць тэлефон асуджанага.
За падпіску на тры “экстрэмісцкія” рэсурсы ўлады арыштавалі работніка “Нафтана”
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 28 верасня за падпіску на тры «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на трое сутак работніка ААТ «Нафтана» Дзянісу Філітарыну.
За абразу Лукашэнкі ў тралейбусе ўлады пазбавілі волі жыхара Віцебска
Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргей Будрэвіч 4 кастрычніка вынес прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Бельскаму, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Суд пакараў мужчыну пазбаўленнем волі на тэрмін 2,5 гады з адбываннем прызначанага пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
За падпіску на дзве «экстрэмісцкія» супольнасці ўлады арыштавалі рамесніка
Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 26 верасня за падпіскі на «экстрэмісцкія» інтэрнэт-супольнасці пакарала арыштам на 7 сутак рамесніка Паўла Кавалевіча.
За падпіску на групу «Хартыя-97» улады пакаралі буйным штрафам жыхарку Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 21 верасня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы пастанавіла аштрафаваць на 1110 рублёў мясцовую жыхарку Ірыну Нікіціну.