Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных медыя пакарала арыштам на 15 сутак апаратчыка цэха 103 завода «Палімір» Андрэя Шкірэнку.

Суддзя суда Аршанскага раёна Зміцер Разумовіч 5 кастрычніка за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных медыя арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку вартаўніка Алену Енушэўскую. У тым жа судзе рознымі суддзямі за "экстрэмізм" тройчы быў пакараны арыштам на агульны тэрмін - 23 сутак, ахоўнік крамы Сяргей Вальковіч. Для пакарання суддзі выкарыстоўвалі ч.2 арт.19.11 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Штрафам у памеры 20-ці базавых велічынь (740 рублёў) суддзя аршанскага суда Мікалай Драгуноў пакараў мясцовага жыхара, 33-гадовага Захара Гудаса. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП за тое, што ў ягоным тэлефоне ў Instagram былі знойдзены падпіскі на групы, уключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак мясцовую жыхарку Алену Марцанюк.

Паводле судовай пастановы, Валер Яцкоўскі «захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюду» інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў - «выяву лагатыпа у выглядзе шчыта з гербам П. І незарэгістраванай бел-чырвона-белай сімволікай» і некалькі лагатыпаў інфармацыйных рэсурсаў, таксама прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі. Старшыня Дошыцкага райсуда Вячаслаў Елісеенка прысудзіў вяскоўцу 10 сутак арышту, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.