У пратаколе, складзеным міліцыянтамі, значылася, што жыхар Віцебска захоўваў гэтыя выявы «з мэтай распаўсюду. Аляксей Пярцоў прызнаў сваю віну і не аспрэчваў доказаў, прадастаўленых сілавікамі. Суддзя пакарала мужчыну штрафам памерам 20 базавых велічынь (740 рублёў).
Людміла Колас
Нядзеля, 26 Лістапад 2023
Штраф за выявы «кубка», "малінаў" і «сняжынкі»
У Шумілінскім райсудзе 8 лістапада быў асуджаны жыхар Віцебска, прадпрымальнік Аляксей Пярцоў. Ён прызнаны вінаватым за тое, што на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» захоўваў выявы «белай сняжынкі на блакітным фоне» ( лагатып канала «ПЛАТФОРМА ГОЛОС НОВОСТИ») і «выяву шэрага кубка на зяленым коле, у цэнтры якога ёсць малюнак маліны белага колера» ( лагатым канала «Чай з малінавым варэннем»). Гэтае мастацкае апісанне выкладзена ў судовым рашэнні, гучаным старшынёй Шумілінскага райсуду Іннай Грабоўскай, нядаўна прызначанай на гэтую пасаду і пераведзенай у райцэнтр з віцебскага суда Кастрычніцкага раёна.
Апублікавана ў
Суд
Тэгі: