Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, Аляксей у сацыяльнай сетцы "YouTube" у раздзеле "Плейлісты" захоўваў відэаролікі са спасылкамі на каналы "Belsat NEWS" і "ZERKALO", якія ўлады праз суды раней уключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні мужчына віну прызнаў, не адмаўляў таго, што ён меў спасылкі на экстрэмісцкія супольнасці на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «YouTube».
Суддзя Болоболова прыняла да ўвагі прызнанне дачынення да супрацьпраўнай дзеі і віны «правапарушальнікам» і на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП пакарала паўторна Сабурава арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.
Соня Гулькіна