З пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні стала вядома, што Святлана ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» мела спасылку на інтэрнэт-супольнасць з назвай «STOP LUKA», якая ўладамі раней была занесеная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Жанчына ў судовым паседжанні віну прызнала, ад дачы тлумачэнняў адмовілася.
На падставе матэрыялаў справы і з прычыны прызнання віны суддзя Балаболава на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла Тарасевіч адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры дваццаці базавых велічынь, што роўна 800 рублям.
Валянцін Чудаў