У Расіі за "крымінал" у вышуку як мінімум 15 віцебскіх апазіцыянераў
У МУС Расіі на публічным сэрвісе, з дапамогай якога можна праверыць, ці знаходзіцца чалавек у вышуку на тэрыторыі "саюзнай дзяржавы", з 95994 чалавек лічыцца 3186 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі. Тамсама знаходзяцца як мінімум 15 жыхароў Віцебска і Віцебскай вобласці.
За знойдзены ў тэлефоне "экстрэмісцкі" лагатып улады аштрафавалі жыхарку Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 30 студзеня за падпіску на «экстрэмісцкі» інфармацыйны рэсурс аштрафавала на 800 рублёў Ірыну Асташову.
«Эстрэмісцкімі» прызналі сацсеткі блогеркі Алены Янушкоўскай і мастачкі Вольгі Якубоўскай
8 лютага 2024 года суд Пінскага раёна і горада Пінска прызнаў «экстрэмісцкай» старонку «Настоящая Беларусь» у сацсетцы Facebook, якую ў 2019 годзе стварыла віцебская відэаблогерка Алена Янушкоўская. У той самы дзень суд Лідскага раёна залічыў ў «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю» старонкі ў Facebook і Instagram наваполацкай мастачкі Вольгі Якубоўскай. «Экстрэмісцкім» прызнаны нават аўтапартрэт мастачкі, размешчаны на аватарцы.
За праяву «экстрэмізму» ў сацсетцы ўлады аштрафавалі работніка прыватнага прадпрыемства
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 23 студзеня за распаўсюджванне экстрэмісцкіх публікацый у сацыяльнай сетцы аштрафаваў на 1000 рублёў рабочага віцебскага прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства Юрыя Барысевіча. Разбіральніцтва справы прайшло без удзелу «правапарушальніка», тым самым уладамі было парушана яго права на абарону.
За віртуальны «экстрэмізм» улады аштрафавалі былога нафтанаўскага страйкамаўца
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 15 снежня за распаўсюджванне спасылкі на «экстрэмісцкі» відэаролік у сацыяльнай сетцы пакарала штрафам у памеры 555 рублёў Андрэя Куца.