За «экстрэмісцкія» відэа ўлады аштрафавалі прадпрымальніка
Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Максімовіч 8 лютага за захоўванне відэапрадукцыі "экстрэмісцкага" характару аштрафавала на 1000 рублёў індывідуальнага прадпрымальніка Яўгена Шклярэўскага.
Асуджанага за падзеі 2020 года Станіслава Чмыхава судзілі ў Віцебску за «атрыманне замежнай дапамогі»
22-гадовы хлопец, асуджаны па «народнаму» артыкулу 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) паходзіць са Жлобіна. У Віцебску, падобна, ён адбывае пакаранне на «хіміі». Віцебскі суд Чыгуначнага раёна 1 сакавіка разбіраў ягоную справу, распачатую за «атрыманне дабрачыннай замежнай дапамогі». Вынік суду не вядомы, але прадказальны: у іншых падобных выпадках суды змушалі атрымальнікаў дапамогі сплаціць у дзяржаўны бюджэт яе кошт, а ў дадатак яшчэ і штраф».
За размяшчэнне ў сетцы «экстрэмісцкіх» матэрыялаў улады арыштавалі беспрацоўнага
Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 12 лютага за падпіску на "экстрэмісцкія" інфармацыйныя рэсурсы ў сацыяльных сетках арыштавала на 6 сутак беспрацоўнага мясцовага жыхара Дзмітрыя Казлоўскага.
11 сакавіка будуць судзіць Вольгу Брыцікаву, былую лідарку незалежнага прафсаюза прадпрыемства "Нафтан"
Яе справу будуць разбіраць у Віцебскім абласным судзе пад старшынёўствам суддзі Галіны Бондал. Брыцікаву вінавацяць у распальванні варажнечы (ч.1 арт. 130 Крымінальнага Кодэкса).
Улады за «экстрэмізм» аштрафавалі работніцу заправачнай станцыі
Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Мацкевіч 15 лютага за захоўванне "экстрэмісцкіх" публікацый у сацыяльнай сетцы аштрафавала на 600 рублёў аператара заправачных станцый Аксану Шэлепаву.