У судзе стала вядома, што Андрэй Леанідавіч, выкарыстоўваючы персанальны кампутар, у Інтэрнэце ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» ажыццявіў рэпост з рэсурсу, які прызнаны рашэннем суда экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У судовым паседжанні мужчына віну прызнаў цалкам, ад даследавання доказаў адмовіўся.
З улікам прызнання віны і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Татаеў пакараў Марачова адміністрацыйным арыштам тэрмінам на трое сутак і канфіскаваў у даход дзяржавы асабісты кампутар «правапарушальніка».
Людміла Конь