Панядзелак, 22 Красавік 2024

За «амаралку» у Лепелі знялі суддзю, які выносіў палітычныя прысуды і пастановы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Указам ад 20 красавіка кіраўнік беларускай дзяржавы вызваліў ад пасады суддзі суда Лепельскага раёна Дзмітрыя Васюка ў сувязі са здзяйсненнем ім правіннасці, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе.

Звальненню не перашкодзіла тое, што Васюк удзельнічаў у разглядзе як мінімум двух крымінальных спраў па дыфамацыйных артыкулах (абраза прадстаўніка ўлады).

Таксама ён на працягу трох апошніх гадоў караў жыхароў Лепеля і Лепельскага раёна штрафамі і арыштамі за распаўсюджванне імі так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў і правядзенне масавых мерапрыемстваў у сацыяльных сетках. Ніжэй апісаныя сумныя вынікі працы былога суддзі.

11 лістапада 2021 года суддзя Васюк разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні 43-гадовага эканаміста Алега Шкеціка, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Назваў "упыром" супрацоўніка калоніі, Алег быў пакараны трымя гадамі "хатняй хіміі"

25 лютага 2022 года да 2-х гадоў абмежавання волі суддзя Дзмітрый Васюк па крымінальнай справе жыхара Лепеля Міхаіла Чумакова, за тое, што Міхаіл “абразіў” супрацоўніка ДАІ.

23 кастрычніка 2023 года за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі пікетавання і распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы пакараў у выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 11 сутак цырульніцу і адміністратара Евангельскай царквы 65-гадовую Вольгу Мадатаву.

Таксама толькі ў мінулым годзе за распаўсюд “эктрымізма” і праведзеныя пікеты у сацсетках былі адміністратыўна  арыштаваныя на розныя тэрміны лепельцы Андрэй Арадэйка, Павел Міснік, Алена Шышова, Павал Занько, Уладзіслаў Глінскі і яшчэ некалікі асобаў, прозвішчы якіх немагчыма спраўдзіць.

Алена Паўлава