Суд Полацкага раёну і гораду Полацку 3 лютага пакінуў у дзеяньні пастанову падатковых органаў аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці прадпрымальніцы Веры Русецкай, якая перашкаджала праводзіць праверку.

25 студзеня судовая калегія Віцебскага абласнога суду пакінула без задавальненьня касацыйную скаргу кіраўніцтва Глыбоцкай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, якое аспрэчвала рашэньне раённага суду адносна аднаўленьня на працы дворнічыхі Аксаны Мушкат. Такім чынам, рашэньне, прынятае раней судом ніжэйшай інстанцыі, набыло законную моц.

Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь сваім рашэньнем ад 15 студзеня 2016 году пакінула ў сіле вырак Віцебскага абласнога суду ад 30 кастрычніка 2015 году адносна 55-гадовага кіроўцы з Талачына Дзьмітрыя Голубева, які быў прызнаны вінаватым у забойстве старшага дзяржінспэктара Аршанскай міжраённай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету Генадзя Раўкова.

У Полацкім судзе разглядаецца справа наконт аднаўленьня на працы прадаўцоў ААТ «ПолацакБудМатэрыялы». На судовым паседжаньні высьветлілася, што дырэктар Андрэй Жук усталяваў схаваную відэакамэру ў краме «Гарызонт» і таемна назіраў за працай прадаўцоў.

Цяпер ужо былы кіраўнік спрабаваў схаваць ДТЗ, якое адбылося па яго віне. У выніку аварыі быў сур'ёзна пашкоджаны службовы аўтамабіль. На аднаўленьне Chevrolet Niva патрабавалася каля 33 мільёнаў рублёў. Вядома ж, аплачваць рамонт са сваёй кішэні былы начальнік не захацеў.