Работнікі Віцебскай птушкафабрыкі сабралі подпісы ў абарону Ганны Шарэйка
Супрацоўнікі Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі сабралі паўтары тысячы подпісаў у абарону гендырэктара Ганны Шарэйка, якую абвінавачваюць у «злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі»
Уладзімер Караткевіч вярнуўся на родную вуліцу ў Воршы
Гарэльеф пісьменьніка, які некалькі месяцаў таму быў зьняты з будынку Парытэтбанку на вуліцы імя Караткевіча ў Воршы, зноў зьявіўся на ранейшым месцы. На працягу некалькіх месяцаў аршанцаў турбавала пытаньне, чаму гарэльеф зьнік, і ці зьявіцца на ранейшым месцы.
У Віцебску прэзэнтавалі кнігу Алеся Бяляцкага «Іртутнае срэбра жыцьця» (відэа)
Аўтар прыехаў у Віцебск разам з укладальніцай кнігі Аленай Лапцёнак. На сустрэчы ў «Эўрапейскім клюбе» яны распавялі гісторыю стварэньня зборніка эсэ, што былі напісаныя ў зьняволеньні ў Бабруйскай калёніі, куды аўтар трапіў за праваабарончую дзейнасьць.
Віцебскія валянтэры дапамогуць уцекачам з Украіны
Дзеля дапамогі вымушаным мігрантам з Украіны ў Віцебску створаная валянтэрская суполка «УКантакце», якая супрацоўнічае з абласной арганізацыяй Чырвонага Крыжа. Назва суполкі - «Беларусь. Дапамога ўцекачам Віцебск Віцебская вобл.», яе мэта - падтрымка перасяленцаў з Украіны, якія прыехалі ў Віцебскі рэгіён. У суполцы разьмяшчаюцца паведамленьні як ад саміх украінскіх грамадзян, накшталт «Маладая сям’я ўцекачоў з Данецку прыме ў дар ўсё неабходнае для жыцьця! Жывем недалёка ад Воршы, Межава, хатку далі зусім пустую», так і ад беларусаў, якія прапануюць канкрэтную дапамогу.
Палітвязьню Ігару Аліневічу дазволілі працаваць на дрэваапрацоўцы
Тыповую для вязьняў з савецкіх часоў працу атрымаў у калёніі «Віцьба-3» палітвязень Ігар Аліневіч. Ягоны бацька Ўладзімер Аліневіч яшчэ дакладна ня ведае, што менавіта робіць ягоны сын, якога ў «Віцьбу-3» перавялі толькі ў ліпені: «Нешта робіць на дрэваапрацоўцы, але што дакладна, ня ведаю. У нас жа пакуль не было ані доўгатэрміновага, ані кароткага спатканьня. Вось падчас першага ў гэтай калёніі спатканьня распытаем больш падрабязна, што робіць. Пакуль ведаю, што з дрэвам працуе».