Дзесяць службовых асоб Віцебскай вобласьці пакараныя за несвоечасовае рэагаваньне на крытыку ў дзяржаўных СМІ
У Віцебскай вобласьці за парушэньне тэрмінаў адказу на крытыку ў СМІ за студзень-верасень 2014 году прыцягнутыя да адказнасьці дзесяць службовых асоб, паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласьці.
У Глыбокім разбураецца жылы дом – улады не рэагуюць
Пад руінамі свайго двухпавярховага дому баяцца апынуцца жыхары дому №21 па вуліцы Садовай, што ў Глыбокім. Там жывуць дзьве сям’і, у адных кватэра – прыватызаваная, у другіх – не. Сам дом знаходзіцца на балянсе кансэрвавага заводу, які амаль банкрут. У доме разбураецца цагляная сьцяна, працякае дах і паўсюль цьвіль.
У Віцебску ў каналізацыйны калодзеж праваліўся хлопчык
8 кастрычніка ў Віцебску ў каналізацыйны бэтонны калодзеж упаў чатырохгадовы хлопчык. Дапамогі ў супрацоўнікаў МНС папрасіла маці дзіцяці. Ратавальнікі пры дапамозе лесьвіцы паднялі дзіця з калодзежа глыбінёй два з паловай мэтры. Для далейшага абсьледаваньня дзіця шпіталізаванае ў абласны шпіталь з папярэднім дыягназам «удар каленнага сустава».
У Віцебскай друкарні адмовіліся рабіць сшыткі з патрыятычнымі вокладкамі
Раней такога не было, кажа прыватны прадпрымальнік Уладзімер Рамановіч, які выпускае сшыткі, альбомы для маляваньня і магніты на лядоўні зь беларускамоўнымі надпісамі.
Пракуратура прааналізавала выкананьне заканадаўства аб барацьбе з п’янствам, аб тэхніцы бясьпекі і ахове працы на будоўлях Віцебшчыны
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці праведзены маніторынг выкананьня заканадаўства аб барацьбе з п’янствам і алькагалізмам, аб тэхніцы бясьпекі і ахове працы на аб’ектах будаўніцтва, паведамляе Генэральная пракуратура Беларусі.