«Колькасць ложкаў, разгорнутых для аказання дапамогі пацыентам з каронавірусам, перавышае колькасць ложкаў, разгорнутых у мінулым годзе. З учорашняга дня ў нас ужо для аказання медычнай дапамогі задзейнічаная частка хірургічнага аддзялення Цэнтральнай гарадской больніцы ў Кстах. Працяканне хваробы, паўтаруся, значна цяжэйшая», – цытуе Аляксандра Стому «Саміт + ТВ».
Па словах медыка, усе пацыенты маюць патрэбу ў атрыманні кіслароду.
«Паспрабуйце ўдома 16 гадзін праляжаць на жываце, 8 – на спіне. Гэта вельмі і вельмі цяжка. Пры тым, што пацыенты знаходзяцца ў масках і гэтак далей. Медыкаменты на сёння ёсць усе неабходныя для лячэння каронавіруснай інфекцыі. Але зноў жа, паўтаруся, спецыфічнага лячэння няма. Мы дзейнічаем па алгарытмах, якія на сёння зацверджаныя СААЗ, Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. Схемы працуюць. Але не заўсёды», – прызнаецца Аляксандр Стома.
Ён кажа, што калі ў першую хвалю COVID-19 ў большасці сваёй хварэлі людзі сталага ўзросту з хранічнымі інфекцыямі, дык зараз сярэдні ўзрост хворых – ад 30 да 50 гадоў.
«Непрышчэплены чалавек небяспечны для сябе, для сям'і, для людзей побач, для калег. І я не думаю, што хто-небудзь хоча жыць з думкай, што ён быў прычынай заўчаснага сыходу з жыцця сваіх бацькоў, блізкіх, членаў сваёй сямʼі, сваіх калег. Таму мы робім усё максімальна магчымае», – кажа галоўны лекар Полацкай ЦГБ.
Расказвае, што ў цэнтральнай паліклініцы адкрытыя дадатковыя кабінеты для аказання дапамогі пацыентам з падвышанай тэмпературай. Часова спыненае аказанне планавай дапамогі, апроч анкалагічнай.
«Але калі пацыент мае патрэбу ў неадкладнай дапамозе, ён яе атрымае ў поўным абʼёме», – сцвярджае Стома.
Паведамляецца, што ў Наваполацку адкрываюць два новыя пункты вакцынацыі ад COVID-19: у ЖЭСе і музеі. Паводле статыстыкі ўа 2020 год, спецыялістаў-медыкаў у Полацку і Наваполацку паменела, пры гэтым людзі хварэлі больш. Больш дакладных дадзеных не прыводзіцца.