З-за санкцыяў супраць расейскіх банкаў беларускія турапэратары ня могуць перавесьці плацяжы за туры?
Як паведамляюць беларускія турапэратары, у айчынных турыстычных кампаніяў узьніклі складанасьці зь пераводам грошай партнэрам за мяжу праз банкі з расейскім капіталам, прадстаўленыя ў Беларусі. Так, на цэлы тыдзень затрыманы даляравы плацёж праз «Белзьнешэканомбанк» у аднаго з буйных беларускіх турапэратараў.
Начальнік Сьледчага камітэту Віцебшчыны распавёў пра працу яго ведамства
«Сьледчымі Віцебшчыны скончана 3516 крымінальных спраў, перададзена ў пракуратуру для накіраваньня ў суд 2811 крымінальных спраў», - прывёў статыстыку за першае паўгодзьдзе 2014 году начальнік упраўленьня Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласьці Ўладзімер Шалухін. Такая інфармацыя прагучала падчас прэсавай канфэрэнцыі, што адбылася ў СК Віцебшчыны.
Жыхарку Віцебску, якая ніколі ня мела аўтамабіля, аштрафавалі за перавышэньне хуткасьці
У рэдакцыю сайту belnovosti.by прыйшоў ліст ад жыхаркі Віцебску Івановай Валянціны Віктараўны, якая сутыкнулася зь бязьмежжам з боку супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспэкцыі. Паводле слоў жанчыны, месяц таму яна атрымала пастанову ДАІ Менску аб прыцягненьні яе да штрафу за перавышэньне хуткасьці на аўтамабілі. Пры гэтым, як піша чытачка, машыны яна ніколі ня мела, і рэгістрацыі нікому не давала.
Aздараўленчы лягер «Віцязь» прыходзіць у заняпад
Другое лета запар сьцены аднаго з найбуйнейшых на Віцебшчыне аздараўленчага лягеру “Віцязь” застаюцца пустымі. Справа ў тым, што ва ўласьнікаў няма сродкаў на яго ўтрыманьне. Перадаць базу новаму ўласьніку рашэньне ўжо прынятае, і нават частка карпусоў перададзеная, але водазабесьпячэньне, электрасеткі ўсё яшчэ на балянсе ранейшага ўладальніка.
Колішні кіраўнік дыягнастычнай станцыі ў Дуброўне асуджаны за хабар
Як паведамляе ўпраўленьне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкаму, пры канцы 2012 году супрацоўнікамі БЭЗ была атрыманая апэратыўная інфармацыя аб тым, што службовая асоба, выконваючы абавязкі дырэктара дыягнастычнай станцыі ў Дуброўне, у сваім службовым габінэце атрымлівае матэрыяльныя каштоўнасьці за вырашэньне пытаньняў, што ўваходзяць у яго кампэтэнцыю.