Віцебская міліцыя адсьвяткавала сваё 95-годзьдзе
У Віцебску на плошчы Перамогі 15 жніўня супрацоўнікі праваахоўных органаў адзначалі 95-годзьдзе з дня ўтварэньня Віцебскай губэрнаскай міліцыі. Жыхары абласнога цэнтру змаглі пабачыць узоры міліцэйскай тэхнікі і ўзбраеньняў мінулых дзесяцьцігодзяў. Дапаўнялі карціну міліцыянты, апранутыя ў форму савецкіх часоў.
Невядомыя зьбілі і спрабавалі скрасьці наваполацкага актывіста Яўгена Парчынскага
12 жніўня каля 16-й дня Яўген Парчынскі вяртаўся дахаты і каля свайго пад’езду заўважыў “Фальксваген” цёмнага колеру. Зь яго выйшлі трое пасажыраў і прапанавалі актывісту “сесьці ў машыну, каб пагаварыць”. Ён адмовіўся, яго пацягнулі сілком, распачалася бойка…
Тацьцяна Севярынец: Прафэсіяналы сышлі са школ
Беларускі кіраўнік спрабуе зрабіць з настаўнікаў паслухмяных зомбі і манкуртаў. Такое меркаваньне выказала каардынатар па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД), пэдагог Тацьцяна Севярынец, камэнтуючы патрабаваньне Лукашэнкі павысіць дысцыпліну ў пэдкалектывах.
Жыхарам Віцебшчыны загадалі выразаць сьвіней
7 раёнаў Віцебскай вобласьці вакол ачага (філіял ААТ “Лучоса” ў аграгарадку Копці побач зь Віцебскам) прызнаныя неспрыяльнымі зонамі па афрыканскай чуме сьвіней. У сувязі з гэтым усіх не забітых насельніцтвам сьвіней тут будуць адбіраць. Астатнія раёны па ўсёй вобласьці абвешчаныя буфэрнымі зонамі па АЧС, выразаць усіх сьвіней у падсобных гаспадарках якіх насельніцтву пакуль толькі рэкамэндуюць.
Жыхары Віцебшчыны скардзяцца ў пракуратуру і праз Інтэрнэт
У пракуратуру Віцебскай вобласьці за першае паўгодзьдзе паступіла 60 электронных зваротаў грамадзян, паведаміла намесьніца начальніка арганізацыйна-кантрольнага аддзелу ведамства Сьвятлана Зайцава. Паводле ейных слоў, усяго за першае паўгодзьдзе ў ворганы пракуратуры вобласьці паступіла каля 4,7 тыс. пісьмовых зваротаў. На асабістым прыёме супрацоўнікамі прынятыя 2,9 тыс. чалавек, зь іх 441 - па месцы жыхарства і працы.