З 12 па 14 верасьня ў Віцебску праходзіла габрэйская міжнародная адукацыйна-культурна-забаўляльная канфэрэнцыя «Арт-Лимуд Беларусь». Гэтае мерапрыемства адбывалася ў Віцебску ўжо другі раз і сёлета сабрала значна больш удзельнікаў: каля 650 чалавек прыехалі зь Беларусі, Украіны, Расеі, Вялікай Брытаніі, Ізраіля, ЗША і шэрагу іншых краін, перад якімі выступілі больш за сто прамоўцаў, сярод якіх шмат вядомых дзеячаў культуры.

Кіраўнік прадстаўніцтва агенцтва “Россотрудничество” Віктар Малашэнка сустрэўся з працоўным калектывам і навучэнцамі аршанскай школы №8. Ён павіншаваў школу з 60-годзьдзем. Апроч таго, Малашанка падарыў школе больш за 260 кніг па гісторыі, культуры і мэтодыцы выкладаньня. “Россотрудничество” - расейскае фэдэральнае агенцтва па справах Садружнасьці Незалежных Дзяржаў, суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой, міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве.

Антыалькагольная кампанія ў Беларусі чамусьці зьвернутая да расейцаў і праходзіць пад грыфам «Нас забіваюць!». Чытач сайту charter97.org даслаў у рэдакцыю фота са стэнду праваслаўнай царквы ў Чашніках. У аб’явах гаворыцца пра колькасьць расейцаў у Расеі і пра шкоду алькаголю, тытуню і наркотыкаў.

Для ўдзелу ў імпрэзе прыбылі амбасадар Ізраілю ў Беларусі Ёсіф Шагал з дэлегацыяй гэтай краіны. Спачатку госьці наведалі Глыбокае, дзе на Алеі знакамітых землякоў стаіць бюст адраджэнцу іўрыту Эліэзэру Бэн-Егудзе. Ён у свой час паўтара года вучыўся ў Глыбокім, адсюль былі яго першая і другая жонкі.

Жылы дом з 80-гадовай гісторыяй спыніў сваё існаваньне. Тое, што не змаглі зрабіць немцы за тры гады акупацыі і час за 80 гадоў, за два тыдні зрабілі цяперашнія гарадзкія ўлады. Дыхтоўны дом з тоўстымі цаглянымі сьценамі пятнаццаць дзён супраціўляўся будаўнічай тэхніцы.