Усяго, паводле віцебскай міліцыі, удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася 5 лістапада, было сямёра — тых, каго міліцыянты нейкім чынам пазналі па фотаздымках. Праваабаронца, трое журналістаў, дзьве грамадзкія актывісткі і невядомы мінак, які ўпадабаў ідэю сфатаграфавацца разам каля зачыненага на рэстаўрацыю Дома культуры, паведамляе праваабарончая арганибізацыя «Вясна». 

Жыхар Віцебску, які адправіўся ваяваць ва Ўкраіну на баку самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі, распавёў сайту «Русская планета», навошта добраахвотнікі насамрэч едуць у Данбас.

Тыя, хто маюць зьберажэньні ў замежнай валюце і цяпер могуць па выгадным курсе абмяняць яе на большую колькасьць расейскіх рублёў — едуць на закупы ў Расею. Так можна таньней набыць аўто ці бытавую тэхніку расейскай вытворчасьці. А для кагосьці зь віцяблянаў падзеньне курсу расейскіх грошай стала крахам невялікага, але ўсё ж выратавальнага бізнэсу — гандлю «зь зямлі» беларускімі прадуктамі.

Міліцыя заўважыла, як барадаты хлопец запусьціў квадракоптар з камэраю непадалёк ад кацельнай «Паўднёвая» ў Віцебску. Праваахоўнікі завезьлі хлопца ў пастарунак. 

Невядомыя агітатары наведваюць бюджэтныя арганізацыі Віцебску і агітуюць за далучэньне да Расеі. Пра гэта сайту charter97.org распавёў адзін з чытачоў:  «Надоечы, да нас на працу ў бюджэтную арганізацыю прыйшоў незвычайны наведвальнік, жанчына гадоў сарака, прыстойна апранутая. Яна пачала весьці агітацыю за Расею, распавядаць, што за ёй будучыня, аб далучэньні да арганізацыі, якую яна прадстаўляе».