Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў дадзеныя наконт дынамікі правапарушэньняў сярод непаўнагадовых за апошнія пяць гадоў у краіне. За 2015 год Гарадоцкі раён стаў лідэрам непаўнагадовай злачыннасьці на Віцебшчыне.

Прэс-служба Міністэрства абароны распаўсюдзіла паведамленьне пра гібель 21 верасьня ў адной з вайсковых частак на тэрыторыі Віцебскай вобласьці вайскоўца тэрміновай службы.

У дачыненьні да стваральніка і каардынатара фонду «Добро твори» Дзяніса Тамашэвіча распачалі другую крымінальную справу. Пра гэта ў этэры «Альфа Радыё» паведаміла афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

У Віцебскай вобласьці мясцовыя органы ўлады працягваюць змагацца зь незанятыми і лядашчымі дамамі ў сельскай мясцовасьці, аднак, як паказвае практыка, захадыы па скарачэньні такога жытла нельга назваць надта эфэктыўнымі, а дзесьці пра эфэктыўнасьць і зусім казаць не прыпадае.

У Віцебскім мастацкім музэі адкрылася выстава «Венцаносная Сям'я. Шлях Любові», прысьвечаная апошняму цару Расейскай імпэрыі. Экспазыцыя з фатаграфіяў і дакумэнтальных матэрыялаў, паводле вэрсіі арганізатараў, павінна распавесьці пра сьвятых царскіх мучанікаў і пакутнікаў – гасудара Мікалая II Аляксандравіча і яго сям'ю.