6 сьнежня ў межах рэгіянальнай кампаніі «Інклюзіўная Беларусь», якая праходзіць у Віцебску, адбылося падпісаньне Дэклярацыі адданасьці Мэце ўстойлівага разьвіцьця №10, а менавіта зьмяншэньню няроўнасьці. Усяго праграма ААН «Мэты ўстойлівага разьвіцьця» зьмяшчае 17 мэтаў для паляпшэньня жыцьця людзей плянэты.

У лістападзе Паставы наведала польская дэлегацыя на чале з кіраўніком Упраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных Янам Юзафам Каспшыкам. Зь ім былі дырэктар габінэту кіраўніка Ўпраўленьня Яцэк Палянчык, дараднікі кіраўніка Кшыштаф Вайцяхоўскі і Ян Срока, часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас, трэці сакратар Консульскага аддзелу Амбасады Рэспублікі Польшча ў Беларусі Адам Качынскі.

Увечары 19 лістапада ў «Эўрапейскім клюбе» адбылася сустрэча з сустаршынём аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлам Севярынцам і аўтарамі «Беларускай хрысьціянскай азбукі», якую ўпершыню прэзэнтавалі ў Віцебску.

«Адвёз жонку на фітнэс – заходзь да нас, ты таксама можаш накачацца», – заклікае «Рюмочная», што адкрылася ў Віцебску побач зь дзіцячым крамай і трэнажорнай заляй.

У народзе рэстарацыю "Стары замак" называюць "Гарышча" ці "На гарышчы". Народная назва зьвязаная зь месцам разьмяшчэньня рэстарацыі – на верхнім паверсе вакзалу. Двое журналістаў кампаніі "Наш дом", якія распачалі праграму "За граньню", зайшлі ў рэстаран "Стары замак" на Аршанскім вакзале...