Прадстаўнікі амбасады Вялікай Брытаніі пазнаёмілі віцебчукоў з умовамі атрыманьня стыпэндыі Chevening
19 траўня ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва супрацоўнікі брытанскай амбасады ў Беларусі прадставілі стыпэндыяльную праграму Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі - стыпэндыю Chevening.
У ліпені Ноўку наведае дэлегацыя Зэмгальскай сярэдняй школы
Пэдагогі і вучні Зэмгальскай школы (Даўгаўпілскі край, Латвія) у ліпені наведаюць Ноўкінскую сярэднюю школу (Віцебскі раён). Латышы вырашылі зрабіць візыт на Віцебшчыну па выніках VI Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі ў межах адпаведнага дакумэнту пра доўгачасовае ўзаемадзеяньне паміж дзьвюма адукацыйнымі ўстановамі.
Выпускнікоў аршанскіх школ прымушаюць наведаць імпрэзу ў Лядовай арэне
Вучняў абавязваюць прыйсьці на ўрачыстасьць, якая пройдзе ў Лядовай арэне Воршы ў дзень «Апошняга званка». Грошы за ўваход на мерапрыемства прымушаюць здаваць ужо цяпер.
У Наваполацку адкрылі рэгіянальны вучэбна-навукова-практычны юрыдычны цэнтар
26 красавіка на юрыдычным факультэце Полацкага дзяржаўнага унівэрсытэту ў Міжрэччы адбылося адкрыцьцё рэгіянальнага вучэбна-навукова-практычнага юрыдычнага цэнтру.
У Воршы прайшоў круглы стол, прысьвечаны «Рускаму сьвету»
Нягледзячы на публічнае запрашэньне, ніводзін прыхільнік канцэпцыі «Рускага сьвету» на мерапрыемства, каб выказаць сваю пазыцыю, не прыйшоў.