Алеся Фурс (Умпіровіч) памерла на 92-м годзе жыцьця. У часе вучобы ў Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі Алеся ўступіла ў Саюз беларускіх патрыётаў. 25 сакавіка 1946 году для цырымоніі прысягі сяброў арганізацыі на вернасьць Беларусі намалявала «Пагоню».

«Я прайшла праз усё гэтае пекла. І вырвалася. Цяпер хачу перасьцерагчы іншых, каб не траплялі ў сеціва махляроў», – кажа Людміла Германава. Жанчына стала ахвярай расейскіх тэлеэкстрасэнсаў – пералічыла ім 120 тысяч даляраў. Цяпер у пазыках, прадае кватэру і машыну, каб разьлічыцца зь людзьмі.

У Віцебску адбылася сустрэча сустаршыні аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Паўла Севярынца з прыхільнікамі і сябрамі, а таксама са звычайнымі гараджанамі, якім цікавы такі фармат мерапрыемстваў.

14 чэрвеня ў Віцебску адбыўся круглы стол Грамадзкай пляцформы «Дыялёг». Арганізаваў сустрэчу рух «Грамадзянская згода», які зьявіўся нейк раптам зь ніадкуль, але ўжо правёў аналягічную сустрэчу ў Менску.

Вяртаньне пасьля двухгадовага зьняволеньня Ганны Шарэйкі пакуль не дапамагло Віцебскай бройлернай фабрыцы аднавіць долю на рынку. Пад кіраўніцтвам экс-сэнатара ў першым квартале віцебская бройлерка апынулася адным з двух буйных прадпрыемстваў галіны, якія скарацілі аб'ёмы ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.