У Віцебску пачалі ўзвядзенне флагштока – аб'екта, які крытыкуюць нараджане, найперш за марнаванне бюджэтных сродкаў
Канструкцыю вышынёй 69 метраў ужо пачалі збіраць, а ў трэцяй дэкадзе кастрычніка яго ўсталююць на двухметровы пастамент. Пазней пачнецца афармленне «Плошчы герба і сцяга» - новага аб'екта гарадской інфраструктуры, пра кошт якога фіцяблянам так нічога не паведамляюць. А ён далёка не малы.
На цяплічным камбінаце «Рудакова» бракуе гароднінаводаў. Каб ліквідаваць праблему, перакваліфікавалі групу навучэнцаў каледжа
У Віцебскім аграрна-тэхнічным каледжы сёлета сфармавалі адмысловую групу, дзе навучэнцаў будуць рыхтаваць адразу па трох спецыяльнасцях: «гароднінавод», «кантралёр-касір» і «вытворца паўфабрыкатаў з мяса птушкі». Апошнія дзве спецыяльнасці ў навучальнай установе – не навіна, а вось навучанне на гароднінаводаў арганізвалі адмыслова дзеля патрэбаў цяплічнага камбіната камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Рудакова».
За апошні тыдзень суды Віцебшчыны істотна «пашчыравалі» над папаўненнем Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
Паводле абнаўлення ад 11 кастрычніка, гэты спіс папоўніўся на 30 пунктаў – столькі разоў суды прымалі рашэнне аб прызнанні кантэнту інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Суды Віцебскай вобласці ў перыяд з 4 па 10 кастрычніка прынялі 8 такіх рашэнняў.
Карпусы віцебскай гімназіі, дзе трэснула сцяна, абследуюць адмыслоўцы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Нарэшце сталі вядомыя хаця б нейкія дэталі і прагнозы, бо з мінулага тыдня вучняў гімназіі размеркавалі па іншых навучальных установах не няпэўны тэрмін. Паводле кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Уладзіміра Бялевіча, абследаванне працягнецца «некалькі тыдняў». Потым, паводле высноваў даследчыкаў, будзе прынята рашэнне: ці заняткі ў гімназіі адновяцца, ці яе зачыняць на рамонт.
Паабяцалі – і не зрабілі. Жыхары вёскі Сітна так і не дачакаліся рамонта аўтобуснага прыпынка
У сярэдзіне чэрвеня адбылася сустрэча насельніцтва Дабрамыслінскага сельсавета з прадстаўнікамі Лёзненскага райвыканкама, кіраўнікамі раённых службаў і арганізацый. Тамтэйшыя жыхары распавялі пра свае праблемы, і падчас пасяджэння ў сельсавеце быў складзены асобны пратакол даручэнняў, дзе былі ўказаны адказныя асобы і тэрміны выканання працы. Але частка з іх так і не выканана.