Полацкіх кадэтаў будуць выхоўваць у традыцыях праваслаўнай веры
У навучальнай установе для падлеткаў ужо стварылі кабінет духоўна-маральнага выхавання з праваслаўнымі абразамі. А ў будучыні, паводле дырэктара кадэцкай вучэльні Станіслава Красоўскага, гэты кабінет стане часткай адмысловага духоўна-асветніцкага цэнтра.
Імпрэза для абраных: з нагоды Дня маці на Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы арганізавалі свята для 65 работніц
У лік запрошаных трапілі шматдзетныя маці і «жанчыны з актыўнай грамадскай пазіцыяй». Мерапрыемства арганізавалі пярвічная арганізацыя ГА «Белорусский союз женщин» і прафсаюз прадпрыемства. Трое жанчын, якія выхоўваюць па шэсць і болей дзетак, атрымалі да свята падарункі – коўдры.
Лёзненскія камунальнікі ўсталявалі відэаназіранне, каб змагацца з «несанкцыянаваным смеццем»
За смецце, якое людзі «не даносяць» да вызначанага месца, або пакідаюць не там, дзе трэба, прадугледжаны адміністрацыйны штраф памерам да 1200 рублёў. Але камунальныя службы шкадуюць парушальнікаў, разумеючы, што ў райцэнтры невялікія заробокі. Нават калі відэакамеры зафіксавалі супрацьзаконныя дзеянні, спярша праводзяць «прафілактычную гутарку». Наколькі гэта эфектыўна?
Можна замяраць узровень патрыятызму: у Віцебску прадалі памятную стэлу з імёнамі загінулых у мінулай вайне
Стэла ў памяць пра 93 работнікаў фабрыкі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, знаходзіцца на тэрыторыі ліквідаванага ААТ "КІМ". На электронных таргах, арганізаваных камітэтам "Віцебскаблмаёмасць", прададзена трансфарматарная падстанцыя, якая належала прадпрыемству. Разам з падстанцыяй прададзена доля ў добраўпарадкаванні тэрыторыі, дзе і ўнаходзіцца стэла.
Жыхары аграгарадка Тулава просяць абсталяваць прыпынкі
Павільёнаў з дахамі і давачкамі на прыпынках «вул. Юбілейная» і «вул. Цэнтральная» проста няма. Звароты да мясцовых уладаў з гэтай нагоды не прыносяць плёну. Чарговы раз пра гэтую праблему жыхары аграгарадка згадвалі падчас грамадскага прыёму ў старшыні Віцебскага райвыканкама Сяргея Ягорава. І атрымалі чарговую порцыю абяцанняў.