Жыхары віцебскага дома два гады чакаюць рамонту даха
З пачаткам восеньскіх дажджоў дом №25 па вуліцы Камсамольскай у Віцебску зноўку «паплыў». Працякае дах, ператвараючы ў пакуты жыццё насельнікаў верхнага паверха. Жыццё тых, хто жыве на першым паверсе, таксама не лепшае: вада зацякае проста ў пад'езд, і каб трапіць у кватэру, трэба пераскочыць вялізныя лужы.
Флагшток важнейшы за мост? У Оршы ўжо год, як закрыты пуцеправодны мост цераз рэйкі па вуліцы Шклоўскай
Мост злучае раён прыватнай забудовы ( завулкі Лясныя і Шклоўскія) з «цывілізацыяй»: па ім мясцовыя жыхары хадзілі на працу на аршанскі мясакамбінат, у краму, на аўтобусныя прыпынкі. Цяпер яны вымушаны вярнуцца да старой практыкі, якая існавала ў 1990-я гады яшчэ да пабудовы маста: людзі пераходзяць чыгуначныя рэйкі, спускаючыся ўніз з крутога пагорка, і зноў падымаюцца на такі самы пагорак па даўней пратаптанай сцяжынцы.
Абнаўленне помніка і вайсковага пахавання. Стала вядома, якія «грамадскія ініцыятывы» гатовы падтрымаць улады
У пачатку верасня ў Віцебску прайшла восьмая пазачарговая сесія абласнога савета дэпутатаў, на якой абмяркоўвалі вынікі папярэдняга разгляду праектаў грамадскіх ініцыятываў. Абласная газета «Витебские вести» напісала пра гэта так, што чытачы так і не зразумелі, якія праекты былі ўхвалены. І толькі цяпер з'явіліся хаця б нейкія звесткі наконт праектаў, што маюць завяршыцца яшчэ сёлета.
У Віцебску збіраюцца пабудаваць чарговы гандлёвы цэнтр. Тыя, што ўжо ёсць, стаяць паўпустыя
У абласным цэнтры жывуць не надта заможныя людзі, але колькасць гандлёвых цэнтраў расце штогод. Паўпустымі стаяць ужо наяўныя ГЦ – прадпрымальнікі не хочуць арэндаваць гандлёвыя месцы нават у тых, якія знаходзяцца ў самым цэнтры горада. А вось на ўскраінах падобных аб'ектаў якраз бракуе. Але там іх чамусьці не будуць.
Велапарковак не будзе. Добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак – за ўласны кошт
Такія адказы атрымалі жыхары Лёзна, якія хацелі бачыць свой населены пункт больш сучасным і дагледжаным. Але высветлілася, што ад іх чакаюць толькі ўдзелу ў «добраахвотна-прымусовых» суботніках па прыборцы райцэнтра. А сродкі на добраўпарадкаванне могуць атрымаць толькі прадзяржаўныя структуры, каб зладзіць паказальныя мерапрыемствы.