Айцец Павел Лемех быў затрыманы сёлета 8 траўня разам з айцом Анджэем Юхневічам. Ён выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту, прысуджанага яму паводле ч. 2 арт. 24.23 КаАП, але пазней пакінуў Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу. Анджэй Юхневіч застаецца пад вартай у віцебскім СІЗА-2.

Дзмітрый Карняенка хацеў пачуць тлумачэнні пра тое, чаму назіраецца дзіўная тэндэнцыя: па ч.2  арт.19.11 КаАП у Віцебскай вобласці пакаралі ўжо больш за дзесятак асобаў, уганараваных званнем «Чалавек года Віцебшчыны» - здавалася б, самых адданых уладам людзей. Ці гэта ўзнагароджаныя страцілі сваю «высокую якасць», ці заканадаўства занадта строгае да тых, у каго знайшлі даўнія падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя пазней «экстрэмісцкімі».

Спярша Святаслаў Міхайлаў, галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, назваў свой відэаблог даводлі няўцямна - «Свята место». «Трыбуну» для відэавыступаў - свой канал на відэахостынгу YouTube - яму прадаставіла абласная газета «Витебские вести». А цяпер ужо і назва відэаблога гучыць і выглядае іначай - «Вести не молчат».

Старшыня выканкама Віцебскага раёна Сяргей Ягораў правёў сустрэчу з мясцовым насельніцтвам. Большасць тых, хто прыйшоў на прыём, - жыхары вуліцы Навасёлаў. Самі яны ўжо даўно не «навасёлы», і таму распавялі пра праблемы дамоў, узведзеных яшчэ ў 1980-я гады. Сяргей Ягораў паабяцаў асабіста агледзець жытло насельнікаў Тулава, перш чым аддаць адпаведныя распараджэнні.

І гэта зусім не «Зарніца», у якую гулялі некалькі пакаленняў беларусаў. У дзіцячых летніках выхаванцы са смехам здзіралі папяровыя пагоны ў «ворагаў» і перахоўвалі сцяг свайго «падраздзялення»...  Удзельнікі «Натиска» - студэнты розных ВНУ Віцебска - рыхтуюцца да самай сапраўднай вайны. Ідэю арганізатары «падгледзелі» на Гомельшчыне: там ужо два гады праводзіцца вайскова-прыкладная гульня «Прорыв».