Паводле Андрэя Макеева, гэтай восенню ўжо ідзе распрацоўка перадпраектнай дакументацыі для стварэння забаўляльнага цэнтра. Калі ўсё так і станецца, то гэта будзе чарговая “рэінкарнацыя” колішняга віцебскага кінатэатра “Беларусь”, які спачатку перарабілі ў гандлёвы цэнтр, а цяпер збіраюцца зрабіць там шматфункцыянальны аб’ект.
У мінулым годзе, адразу пасля пажару, будынак былога кінатэатра прапаноўвалі знесці. Як гандлёвы аб’ект, ен быў нязручны для гараджан – бо захаваная часткова планіроўка ўстановы культуры ўтварала сапраўдныя “лабірынты”. У выніку надзвычайнага здарэння у будынку была пашкоджана прыкладна 1/8 частка агульнай плошчы (каля 2 тыс. м ² з 17 тыс. м ²). Улетку паведамлялася, што канчатковае рашэнне пра яго далейшы лёс будзе прынятае толькі пасля заканчэння следчых дзеянняў.
Атрымліваецца, следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, звязанай з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі, ужо завершаны. Але не вядома, ці дайшла яна ду суда і хто вінаваты ў здарэнні, дзе пацярпелі больш за два дзясяткі чалавек.
Што да запатрабаванасці ўсяго таго, што хочуць размясціць у новым забаўляльным цэнтры. У крокавай даступнасці ад яго працуюць дзесятак харчовых аб’ектаў – ад рэстарацый да піццэрый. Таму папулярнасць фудкортаў – пад пытаннем. Што такое “элітная гасцінічная зала”, пакуль не зразумела, бо гаворкі пра нейкі гатэль у памяшканні былога ГЦ “Беларусь” – няма. Што тычыцца СПА-цэнтра, то жыхары Віцебска нядаўна дачакаліся адкрыцця новага падобнага аб’екта на вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў, які ніяк не маглі дабудаваць цягам 13-ці гадоў. І – практычна правал, бо аказаўся незапатрабаваным праз тое, што кошты на абслугоўванне надзвычай высокія для насельнікаў рэгіёна з самымі нізкімі заробкамі ў краіне.
Сяргей Пяцько
Пятніца, 10 Кастрычнік 2025
Замест згарэлага гандлёвага цэнтра “Беларусь” будзе новы цэнтр – забаўляльны
У будынку былога гандлёвага цэнтра пасля рэканструкцыі хочуць зрабіць дзве кіназалы, дзіцячы забаўляльны цэнтр, фуд-корты, элітную гасцінічную залу і СПА-цэнтр. Гэта пацвердзіў галоўны архітэктар Віцебска Андрэй Макееў. Запатрабаванасць гэтых аб’ектаў выклікае сумневы. І – нічога не вядома пра вынікі расследавання прычынаў пажару ў “Беларусі”, які адбыўся 13 снежня мінулага года.
Апублікавана ў
Рознае