12 верасьня скончыўся этап падачы дакумэнтаў для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў. Чатыры акруговыя выбарчыя камісіі, якія разьмешчаныя ў межах Віцебску, зарэгістравалі 19 ініцыятыўных групаў грамадзян.

Апублікавана ў Выбары

Сьледчы камітэт спыніў крымінальную справу, распачатую супраць віцебскага доктара-нарколяга Ігара Пастнова за разгалашэньне дадзеных закрытага судовага паседжаньня (ч.1 арт. 407 КК РБ). Гэта вынікае з паведамленьня, якое атрымаў Ігар Пастноў зь Віцебскага гарадзкога аддзелу СК РБ.

Апублікавана ў Рознае

Палітвязень Міхаіл Жамчужны правядзе бліжэйшыя 2-3 месяцы ў штрафным ізалятары (ШІЗА). Пра гэта “Віцебскай вясьне” паведаміў праваабаронца Леанід Сьвецік, які атрымаў нядаўна ліст ад палітвязьня.

Апублікавана ў Палітвязьні

Раніцай 3 верасьня першыя паседжаньні правялі Віцебская абласная і чатыры гарадзкія выбарчыя камісіі. Былі абраныя старшыні камісій, іх намесьнікі і сакратары, разгледжаныя графікі дзяжурстваў ды іншыя пытаньні. Прагучала нават прапанова прыняць прысягу…

Апублікавана ў Выбары

Прайшло ўжо два тыдні, як стартавала кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканьня. Аднак у Віцебску не назіраецца заўважнай актывізацыі суб'ектаў выбарчага працэсу.

Апублікавана ў Выбары

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў адмову ад адміністрацыі папраўчай калёніі №9 у Горках на сваю просьбу аб кароткачасовым спатканьні з палітвязьнем Міхаілам Жамчужным. Спатканьне не даюць, бо Жамчужны “ня мае ніякіх выключных абставінаў для яго атрыманьня”.

Апублікавана ў Палітвязьні

Пасьля таго як палітвязень Міхаіл Жамчужны 70 сутак правёў у ШІЗА, адміністрацыя папраўчай калёніі №9 перавяла яго на адзін месяц у памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ). У штрафным ізалятары ён дапісваў манаграфію і змагаўся за сваё здароўе. Пра гэта паведаміў у лісьце віцебскім праваабаронцам.

Апублікавана ў Палітвязьні

30 ліпеня судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду вынесла сьмяротны прысуд жыхару Віцебскага раёну Віктару Паўлаву. Суд палічыў, што ягоная віна ў забойстве дзьвюх жанчын-пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына была цалкам даказаная.

Апублікавана ў Сьмяротнае пакараньне

14 жніўня дзень народзінаў адзначыць адзіны ў Беларусі палітвязень Міхаіл Жамчужны. У гэты дзень яму споўніцца 64 гады. Пяць гадоў таму, 19 жніўня, ён быў затрыманы і асуджаны на 6,5 гадоў пазбаўленьня волі…

Апублікавана ў Палітвязьні

Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела 19 ліпеня апэляцыйную скаргу віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова, які быў асуджаны судом Бешанковіцкага раёну на тры гады “хіміі” за паклёп на пракурора (ч.2 арт.188 КК). Скарга пакінутая без задавальненьня, а прысуд – бяз зьменаў.

Апублікавана ў Суд