У судзе Віцебскага раёну 5 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за «экстрэмісцкія перформансы». Абвінавачаныя – палітвязні Ірына Пярцова, Арцём Латышаў, Кацярына Макарэвіч і Юля Лабунова. Справу разглядае суддзя Міхаіл Зубеня.

Па рашэнні адміністрацыя Наваполацкай калоніі №1, дзе адбывае пакаранне палітвязень, змясціла яго ў штрафны ізалятар на 20 сутак. Не выключана, што знаходжанне ў ізалятары асуджанага кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы будзе працягнута, калі кіраўніцтва калоніі палічыць неабходным у выхаваўчых мэтах. 

Жыхары Віцебску прапануюць арыгінальны спосаб падтрымкі палітзняволеных, якіх утрымліваюць у папраўчай калоніі №3. У гэтай калоніі транслююць праграмы «Радыё Віцебск», а значыцца, у кожнага ахвотнага ёсць магчымасць перадаць прывітанне або павіншаваць палітвязняў такім незвычайным чынам.

29 красавіка Васілевостраўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга пакінуў Яну Пінчук у СІЗА да 30 ліпеня. На паседжанне не пусцілі журналістаў і слухачоў. На працягу трохмесячнага знаходжання пад вартай падазроная жыхарка Віцебска можа быць экстрадаваная расейскімі ўладамі ў Беларусь. 22 снежня 2021 года ПЦ «Мемарыял» прызнаў Пінчук палітвязнем. Яе у Беларусі абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса за адміністраванне тэлеграм-чата "Віцебск 97%", прызнанага ўладамі экстрэмісцкім. 

У лістападзе 2021 года суд прызнаў Судаленку вінаватым у «арганізацыі масавых беспарадкаў» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу). А таксама што ён дапамагаў затрыманым на пратэстах у 2020 годзе беларусам плаціць штрафы. Таксама ўлады вінавацілі  Леанід у дапамазе людзям складаць скаргі, падтрымліваў іх. Адміністрацыя віцебскай калёніі чыніць рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцы: не дапускаюць да праваабаронцы адваката, не аддаюць лісты нават ад блізкіх людзей.