Калі касьцёл будзе ссунуты хоць на мэтар ад сваіх гістарычных падмуркаў – гэта ўжо аніяк ня будзе стасавацца з аўтэнтыкай і нічым ня будзе адрозьнівацца ад псэўдааднаўленьняў кшталту менскай гасьцініцы “Эўропа” ды ідэі “аднаўленьня” Сафійскага сабору ў Віцебску, мяркуюць спэцыялісты Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Хто даў асабісты загад прыбраць з мастацкай выставы ў Віцебску інсталяцыю пад назовам “Дванаццаць нажоў у сьпіну рэвалюцыі” – невядома. Але, верагодна, без умяшаньня ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму тут не абышлося.

У Польшчы, ва Ўкраіне, Летуве шматлікія помнікі Леніну ўжо скінутыя з пастамэнтаў. Зрынутыя і забытыя. У Беларусі ж правадыр пралетарыяту працягвае весьці рэй у гарадзкой архітэктуры і тапаніміцы, пацьвярджаючы камуністычны лёзунг “жывейшы за ўсіх жывых”. Але ўявіце сабе, што заўтра вы прачняцеся, а пастамэнт на плошчы Леніна ў Віцебску пусты. Што адчуеце?..

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Канстанцін Смолікаў зьвярнуўся з скаргай да пракурора Віцебску Юрыя Раманоўскага. Скарга скіраваная супраць меркаванага будаўніцтва Палацу ўрачыстых абрадаў у зоне гісторыка-культурнай каштоўнасьці “Былы Ніжні замак гораду Віцебску”.

Адзін  зь першых беларускіх палітвязьняў, “брандмаўэр беларускага нацыяналізму” і падданы нарвэскага караля Харальда V-га паэт Славамір Адамовіч наведаў Віцебск, выступіў на “Фэсьце вышыванкі” і даў нам невялікае інтэрвію. Вытрымкі з прамовы і размовы публікуем на нашым сайце.