У звароце да старшыні гарсавету грамадзка-палітычная рада Віцебску заявіла, што ў сытуацыі, якая склалася пасьля 9 жніўня, неабходна тэрмінова склікаць пазачарговую сэсію гарадзкога Савету для разгляду на ёй пытаньня аб прызнаньні несапраўднымі вынікаў выбараў прэзыдэнта ў сувязі са шматлікімі сьведчаньнямі фальсыфіацый і парушэньняў выбарчага заканадаўства.
Дакумэнт падпісалі прадстаўнікі грамадзкасьці і палітычных партый, сярод якіх Ірына Яскевіч, Кастусь Смолікаў, Хрыстафор Жаляпаў, Алег Паўлаў ды іншыя.
Сёньня ж, 21 жніўня, прадстаўнікі грамадзкасьці перадалі зварот у гарсавет і трапілі на прыём да старшыні Віцебскага гарсавету Ўладзімера Бялевіча.
Як паведаміў кіраўнік абласной філіі БНФ Кастусь Смолікаў, сябры грамадзка-палітычнай рады «давялі да чыноўніка факты парушэньняў заканадаўства аб выбарах, нагадалі пра неабходнасьць стварэньня і працы на віцебскім тэлебачаньні грамадска-палітычнай праграмы і запрашэньня на яе прадстаўнікоў незадаволеных, паведамілі, што дэпутаты гарсавета могуць далучыцца да маніфестацыі і давесьці на іх сваё меркаваньне аб склаўшыйся сітуацыі».
Зьміцер Міраш
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!