27 траўня ў раёне Моладзевай вуліцы было зафіксаванае перавышэньне нарматыву ў 2,5 разы, а 28 траўня ў раёне вуліцы Леніна канцэнтрацыя гэтага газу складала 1,7 ГДК, заборы паветра праводзіліся ў гадзіну ночы. 29 траўня ў раёне Моладзевай вуліцы а 7:00 зафіксаванае перавышэньне нарматыву якасьці ў 2,6 разы. У першых двух выпадках у Воршы быў паўднёва-заходні вецер, а ў трэцім - паўднёвы, паведамляе Рэспубліканскі цэнтар па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя.
Дыяксыд азоту ўжываецца пры вытворчасьці кіслот, а таксама выкарыстоўваецца як акісьляльнік ў ракетным паліве. Гэта атрутны газ чырвона-бурага колеру і бяз паху.
Паводле news.vitebsk.cc