У Віцебскім дзяржаўным універсітэце правялі правялі так званую «дыялогавую пляцоўку» пад назвай «Мы адзіныя». Сабралі на спартоўцаў розных узроўняў – трэнераў, выкладчыкаў і непасрэдны тых, хто займаецца на Віцебшчыне рознымі відамі спорта. У працы дыялогавай пляцоўкі брылі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў і  старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь", рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Валянціна Багатырова. Спадар Дурноў заявіў, што ў 2020г. беларускае грамадства было кансалідаваным, але яно «перажыла для нас нязвыклы, незразумелы ціск звонку», і што трэба «выпрацоўваць імунітэт ад падобных выпадкаў».

Зусім нядаўна на плацформе “Зручны горад” з'явілася петыцыя №5714 з назвай ”Грамадская прыбіральня ў горадзе Віцебску” у якой гараджане звяртаюцца да новага кіраўніка Віцебскага гарвыканкама Генадзю Сабынічу з просьбай адшукаць грошы для таго, каб ужо ў 2024 годзе пабудаваць сучасную прыбіральню.

У вайсковай чстцы № 71327, якая месціцца ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна, правялі 4-ты абласны злёт навучэнцаў так званых «Школ міра». Для 130 юных удзельнікаў правялі экскурсію па вайсковай частцы і спаборніцтвы па вайсковай справе: дзеці і падлеткі мусілі прадэманстраваць навыкі абыходжання са зброяй, уменне «выносіць параненага з поля бою» і слушна дзейнічаць па камандзе «Газы». Такія конкурсы былі прапанаваны «міратворцам» падчас вайскова-патрыятычнай гульні «Лепельскі рубеж».

Праводзіліся трэніроўкі па тэме кіравання фармаваннем тэрытарыяльных войскаў у ходзе падрыхтоўкі да адбіцця агрэсіі. Першы дзень дзеяння групы кіравання фармаваннем Лепельскага раёна чыноўнікі ацанілі на адзнаку "добра".

Згодна са статыстычнымі данымі, праблемы ў сельскай гаспадарцы Віцебскай вобласці ў 2023 годзе праявіліся як у раслінаводстве і ў жывёлагадоўлі. Крызісныя з'явы не выглядаюць катастрафічнымі, але ў выпадку іх працяглага развіцця яны могуць прывесці да незваротных наступстваў.