Полацкая «Школа падвышэння палітычнай пісьменнасці» распачала «перадвыбарчыя гастролі»
У розных установах горада цягам арошніх двух тыдняў адбываюцца сустрэчы з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Святланай Адзінцовай. Гэтыя сустрэчы назвалі «Школай падвышэння палітычнай пісьменнасці», і прысвечаныя яны лютаўскім выбарам. Сцэнар «урокаў» паўтараецца з разу ў раз: дэпутатка расказвае пра змены ў выбарчай сістэме, а старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч – пра паспяховае развіццё Полацк, якое наладжваецца ў тым ліку і пры дапамозе дзейных дэпутатаў.
Акаўнты ксяндза Вячаслава Барка ў сацыяльных сетках прызнаныя «экстрэмісцкімі»
У так званы «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ» ўключылі сацыяльныя старонкі ксяндза Вячаслава, які служыў у расонскім касцёле, але быў вымушаны пакінуць Беларусь, бо трапіў пад ціск сілавікоў. У «экстрэмісцкія матэрыялы» трапілі Youtube-канал "Ксёндз Барок", Telegram-канал "Ксёндз Барок" і асабістая старонка Вячаслава Барка у Фэйсбуку. Адпаведнае рашэнне прыняў 25 снежня мінулага года суд Чыгуначнага раёна Віцебска.
У Віцебскай вобласці захоўваецца напружанасць з працоўнай занятасцю
У эканоміцы Віцебскай вобласці ў лістападзе 2023 года было занята 457,3 тыс. чалавек. На пачатку бягучага года гэты паказчык складаў 465, 8 тысяч. Змяншэнне тых, хто працуе ў рэгіёне, за адзінаццаць месяцаў склала 8,5 тыс., а за ўвесь 2022 год колькасць занятых зменшылася на 8,6 тыс. работнікаў. І ў першыню ўлады прызналі, што кожны трэці раён Віцебшчыны адчувае праблему на рынку працы.
Прадстаўнікі грамадскасці прыінспектавалі аршанскія калоніі
Два члены Віцебскай абласной грамадскай наглядальнай камісія пры галоўным упраўленні юстыцыі Вітаблвыканкама 24 лістапада наведалі аршанскія папраўчыя калоніі № 8 і 12. Паводле інфармацыі праваабаронцаў у цяперашні час у ПК №8 адбываюць пакаранне 10 палітычных зняволеных. У працэсе грамадскага кантролю парушэнняў правоў зняволеных не выяўлена.
Тэлеграм-канал, блізкі да віцебскіх сілавікоў, прапануе віцяблянам прыходзіць на «праверачныя мерапрыемствы» ў міліцыю ці ГУБАЗіК
Тэлеграм-канал, які амаль паўтара месяцы не абнаўляў кантэнт, перад навагоднімі святамі раптоўна «ажыў». Там з“явіліся некалькі відэаролікаў, дзе гараджанам прапануюць «пераабуцца» і прайсці праверку сваёй «датычнасці да экстрэмізму». Інакш кажучы, добраахвотна прыйсці ў міліцыю ці ГУБАЗіК, распавесці пра свой удзел у пратэстных падзеях 2020-га года, і, калі сілавікі палічаць, што нічога небяспечнага для грамадства «добраахвотнік» не зрабіў, яго адпусцяць «рыхтавацца адзначаць Новы год».