Складальнікі заявы звяртаюць увагу ўладаў ад аховы здароўя на тое, што чарговы, другі сёлета, артыкул уводзіць у зман чытачоў пра ўплыў групы крыві на характар чалавека.
Сапраўды, у антынавуковым опусе паведамляецца псеўданавуковая, адкрыта хлуслівая інфармацыя аб тым, што нейкімі неназванымі «японскімі навукоўцамі» зроблена сцвярджэнне ад таго, што чацвёртая група крыві часта сустракаецца сярод прадракальнікаў, празорцаў і медыумаў.
«Гэты артыкул носіць адкрыты антынавуковы характар, у ім няма спасылак на навукова-медыцынскую літаратуру, якая пацвярджае выкладзеныя здагадкі аб тым, што група крыві можа ўплываць на характар чалавека» - абураюцца абураныя жыхары Віцебскага рэгіёна.
І, здаецца, чыноўнікі хутка зрэагавалі на "сігнал" неабыякавых грамадзян. Пасля таго як у інтэрнэце з'явілася петыцыя, артыкул быў выдалены з сайта бальніцы.
Зміцер Шчукін