Расеец не змог купіць аўтамабілі ў беларуса. Апошні запатрабаваў распіску, што аўтамабілі не будуць адпраўленыя на так званую СВА
У базе зваротаў у КДБ за 2023 год знаходзіцца данос грамадзяніна Расеі Андрэя Кісялёва на жыхара Віцебшчыны Змітра. Расеец піша, што з'яўляецца валанцёрам і разам са сваёй жонкай Таццянай Кісялёвай удзельнічае ў так званай СВА. Яны дапамагаюць сваёй працай, абмундзіраваннем, тэхнікай, запаснымі часткамі расейскім вайскоўцам.
Улады плануюць прадаць у прыватныя рукі чатыры аб'екты гісторыка-культурнай каштоўнасці
За апошнія 10 гадоў на аўкцыёнах Камітэтам дзяржмаёмасці Вітаблвыканкама было прададзена 23 невыкарыстоўваемыя будынкі, якія мелі гісторыка-культурную каштоўнасць. Сума ад іх продажу перавысіла чатыры мільёны рублёў. У 2020 годзе такіх аб'ектаў было прададзена чатыры, з іх два рэалізаваны на таргах за базавую велічыню. А ў маі 2024 плануецца прадаць яшчэ чатыры будынка якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць.
Сёлета каардынатарам «Бессмяротнага палка» прызначаны Андрэй Герашчанка, кіраўнік ГА «Русский дом»
Раней за ініцыятыву выйсці 9 траўня з партрэтамі сваякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – найбольш актыўна выступала прыхільніца «русского мира» Эльвіра Мірсалімава. У гэтым годзе яе актыўнасць напярэдадні Дня Перамогі заўважна знізілася. Аднак яна, як і летась, абяцае сёлета бясплатна раздаваць «георгіеўскія» стужкі ўдзельнікам акцыі. 9 траўня калона «Бессмяротнага палка» пройдзе ў «агульным страі» афіцыйнага маршу «Шэсце пакаленняў».
Да святкаванняў 9 траўня рэканструкцыя плошчы Перамогі ў Віцебску не скончана
Чарговыя «пераўтварэнні» плануюць завяршыць да XI Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 26 і 27 чэрвеня. Тымі самымі днямі будзе адзначацца і 1050-годдзе Віцебска. А мерапрыемствы да Дня Перамогі сёлета пройдуць не на плошчы, якая нават паводле назвы найбольш гэтаму адпавядае, у ў іншых мясцінах горада. Канцэрт і выстаўка вайсковай тэхнікі, якія раней праводзілі на плошчы Перамогі, цяпер пройдуць на плошчы Свабоды, а святочны салют - каля канцэртнай залы "Витебск".
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць навапалачаніна Андрэя Зуева
За ўдзел у пратэстных падзеях 2020 г. яму інкрымінуюць віну паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.3 арт.130 (дзеянні, накіраваныя на распальванне варожасці па пракмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненыя групай асобаў); ч.2 арт. 293 (навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам, пагромамі, падпаламі і знішчэннем маёмасці); ч.1 арт.3611 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем); арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады ў інфармацыі, размешчанай у Інтэрнэце).